Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (14). Інтымнае падарожжа ў глыбіню самога сябе

Андрэй СЦЕПАНЮК

Здавалася б паслявелікодныя травеньскія дні павінны прынесці крыху больш асалоды для душы, але дзе там, дэпрэсіўныя думкі надалей уводзяць у чорны настрой. Асабліва ў апошнім часе штораз выразней заўважаю ў сабе і сярод сваіх сяброў нулявы ўзровень аптымізму. І, здаецца, вынікае гэта не толькі з агульнага пандэмічнага становішча. Мабыць, з часам чалавек штораз выразней бачыць свае паразы, а думкі пра будучыню можна пакрыць іранічнай усмешкай. Нават заўвагі Яўгена на тэму трынаццатай „Вершаўчытальні” і ягоны „закід”, што каханне астаўляю ўжо толькі людзям у васямнаццаці- ці дзевятнаццацігадовым узросце, не да канца падтрымалі думку, ці сапраўды не за рана сказаць „пас”...

Пацвердзіць чарадзей і маг,

Чаго каштуюць

Кіў і мах.

І скажа блазен,

Змоўчыць мім,

Як цяжка быць

Сабой самім.

Ён несканчоны гэты бой.

Парой любой

З самім сабой...

Рыгор Барадулін, Несканчоны

* * *

Самы вялікі вораг схаваўся ўнутры. Сядзіць і смокча. І ніяк не хоча зразумець, што яго месца не тут. З кожным годам яго метады дастасоўваюцца да наваколля. Старэе ўсё, а ён як маладзік не дапускае да сябе нават думкі, што трэба было б ужо пасыпаць галаву попелам, залезці глыбока на печку і адпусціць. Нічога падобнага, ён вытрывае да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF