Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Велікодная стрыжка

Яўген ВАПА

Ужо другі год запар пандэмія вісіць над нашымі галовамі, сталамі, сем’ямі, грамадствамі і ўсім светам. Дзяржаўныя абмежаванні, самаабмежаванні, чарговая хваля каранавіруса і вакцынацыя прымусілі да зусім іншага ладу жыцця, а тым самым да такой жа падрыхтоўкі і правядзення велікоднага перыяду. Абмежаванні тэарэтычна абавязвалі і ў цэрквах, але з расказаў пра тое, як выглядалі вербныя нядзелі, вынікае, што не мелі яны нічога супольнага з абавязваючымі законамі. Калі б паліцыянты хацелі штрафаваць усіх парушальнікаў законаў, то з самога Падляшша ў дзяржаўную казну паплылі б немалыя грошы. Відаць, інфармацыя, што ў нашым ваяводстве ў параўнанні з іншымі здаўна наглядаецца найменшая колькасць каранавірусных захворванняў і смерцяў, падбадзёрыла некаторых да большай смеласці ў грамадскай прасторы. У размовах усе былі аднак заклапочаны тэрмінам сёлетняга праваслаўнага Вялікадня. З Вялікай суботы (1 мая), да другога дня свят (3 мая) у Польшчы выпала гэтак званая «маёўка». Значыць, тры дні выходных з дзяржаўнымі святамі і закрытымі крамамі. У такой сітуацыі святочная лагістыка абазначала сямейную эквілібрыстыку. Ведаю, што некаторыя сем’і проста распісвалі абавязкі ўсім дамачадцам, каб справіцца з усімі матэрыяльнымі выклікамі святкаванняў. Галаўны боль у жанчын і мужчын выклікала перш за ўсё забеспячэнне свежымі і смачнымі велікоднымі стравамі і пячэннем, паколькі з усімі пакупкамі трэба было справіцца найпазней у Вялікую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF