Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.
Як у Вярховічах я ледзь не дастала ў гомель!Ганна КАНДРАЦЮКСтаю на прыпынку ў Вярховічах. Маршрутка, якая падбярэ мяне да Берасця, яшчэ калясіць па вёсках і лясных пасёлках. Усюды цішыня. Чую як на другім канцы пасёлка гергечуць гусі. Дзе той народ пахаваўся? Гляджу на растапыраныя ўказальнікі, якія тырчаць пасярэдзіне ронда, з якога разыходзяцца дарогі: Камянец — 25, Высокае —17. У Брэст — 57 км. У міжваенныя гады, калі Вярховічы лічылі адным з найменшых мястэчак Палескага ваяводства, дарогі ішлі яшчэ ў нашу Старыну, Орлю, Кляшчэлі... Людзі хадзілі аднымі сцежкамі, прыязджалі ў госці, на царкоўныя фэсты. Але ў Вярховічах мала хто думае пра старыя дарогі. Тут загледжаны на Пуціна і Маскву. * * * Урэшце жывая душа. У магазіне, размешчаным у драўлянай мяшчанскай хаце пры рынку, адчыняюцца дзверы. Выходзіць мужык у камуфляжным касцюме і паласатай цяльняшцы. Чарнаморскі флот, няйначай. Для фасону не хапае адно наваксаваных чаравікаў. Замест іх на нагах сінія гумовыя лапці. У адной руцэ вядзе старэнькі ровар, у другой трымае пластмасавы намагільны вяночак. На твары заклапочанасць. — Зробітэ мніэ фотку, — прашу на дыялектнай мове. «Чарнаморац» абапірае ровар аб сценку прыпынку, бярэ ў рукі мой фотаапарат і пытае: — А дэ нажмуты? — О тут! — паказваю на кнопку і ў падскоках лячу на сярэдзіну ронда, да ўказальнікаў. — Ну! — мерае мяне зрокам праз камерку вярховец і яшчэ камандуе: — Ну, улыбнісь! — (...) |