Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Трыццацігоддзе незалежнасці Беларусі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У сераду 21 красавіка ў беластоцкім Музеі памяці Сібіры адбылася прэзентацыя новага, спецыяльнага нумара «Бюлетэня гісторыі памежжа». Нумар спецыяльны таму, што адмыслова прысвечаны трыццацігоддзю незалежнасці Беларусі. Па сутнасці быў гэта толькі адзін з пунктаў брыфінгу; другі быў прысвечаны новаму напрамку адукацыйнай дзейнасці Аддзела гісторыі і міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку. Праблематыку прадставілі дырэктар Музея памяці Сібіры Войцех Сляшынскі, прадэкан аддзела Войцех Вальчак ды Эва Руткоўска, якая сем гадоў працавала ва ўніверсітэтах Харбіна і Пекіна.

Прэзентацыя бюлетэня была па сутнасці толькі пералікам аўтараў артыкулаў, прысвечаных менавіта трыццацігоддзю Беларусі. А навінкі ў адукацыйнай дзейнасці паказалі, што беластоцкая навуковая ўстанова ідзе з духам выклікаў эпохі і мае ў планах ужо з сёлетняга кастрычніка пачаць навучанне, скіраванае, як дагэтуль, не толькі на «блізкі» Усход, гэта значыць у напрамку Беларусі, Украіны і Расіі, але і сягнуць далей — у напрамку Далёкага Усходу — Кітая і Японіі. Запрацуе тут сёлета сіналогія — вывучэнне мовы і культуры Кітая. У самім Кітаі зараз 18 універсітэцкіх факультэтаў займаецца паланістыкай. У беластоцкіх планах супрацоўніцтва з універсітэтамі Паднябеснай...

Паколькі прэзентацыя «Бюлетэня гісторыі памежжа» была толькі фармальным уступам да даволі кароткага брыфінгу, тады дазволю сабе прысвяціць слоў пару яго зместу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF