Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Пры нямецкай акупацыі ў Орлі і наваколлі (ч.ІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Здарылася ў студзені 1943 года ў Збучы. З паказанняў сведак, жыхароў Збуча, дадзеных перад Ваяводскім судом у Беластоку на разглядзе 4 снежня 1952 года. Еўдакім Ваўрашук, 60 гадоў, сын Паўла: — Недзе ў 1943 годзе ў нашай вёсцы Збуч былі немцы ў солтыса Васіля. Быў з імі таксама абвінавачаны Юзаф. У нашай вёсцы хаваўся савецкі грамадзянін Васіль Трафімаў. Тады, як прыехалі немцы і былі ў солтыса, нехта мусіў даказаць, што праходзіць той партызан Канцэдайла, якога называлі Васілём Трафімавічам. Тады немцы выбеглі з хаты солтыса і пабеглі да суседа, каб яго злавіць; у міжчасе партызан не пайшоў у хату, а стаў за стадолай таго суседа. Калі немцы зайшлі ў суседаву хату, то той партызан стаў уцякаць у поле. Немцы пабачылі яго і сталі па ім страляць. Абвінавачаны Юзаф пагнаўся за ўцякаючым партызанам. Жандары разышліся па вёсцы. Пасля нейкага часу прыйшоў да мяне абвінавачаны Юзаф і спытаў, дзе схаваўся бандыт. Я адказаў, што бандыт пабег у поле. Юзаф схапіў карабін за дула і стаў мяне біць карабінам. Як мяне ўдарыў у грудзі і я ўпаў, то Юзаф прыдушыў мне каленам жывот, а ботам другой нагі наступіў мне на горла, прыгаворваючы: «Давай бандыта!» У той час ішоў жандар і солтыс з Чыжоў, якога прозвішча не ведаю, якія, звяртаючыся да абвінавачанага, сказалі, каб адчапіўся ад мяне, бо я парадачны чалавек і гаспадар. Абвінавачаны Юзаф зняў нагу з майго горла, а пасля ўзяў карабін і хацеў мяне застрэліць, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF