Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Мужыцкія хітрасці (ч. 38)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Але жыццё чагосьці навучыла і мяне, і жонку. Мы грошы пускалі ў расход — пабудавалі хлявы, новы мураваны дом на другім панадворку, дзе жылі дзед Шуль і бабулька Устынка і гэтак далей. Жыхары вёскі Грабавец выключна за саламяныя вырабы пабудаваліся як на захадзе. А плялі каробкі як удзень, так і ўначы, а тады, пры «камуне», аплаціўся гэты цяжкі труд.

У 1949 годзе на нашай тэрыторыі праводзілася эксгумацыя цел загінуўшых у час вайны савецкіх байцоў. Найбольш іх загінула ў першыя дні вайны ў канцы чэрвеня 1941 года. Пры камуне іх палічылі нават «вызваліцелямі» і паставілі ім помнік у нашым парку. А ці слушна? Ці акупанты маглі быць вызваліцелямі? Хаця і сёння ў Лукашэнкаўскай Беларусі, у Расіі... і ва ўсіх іх медыя гучна аж да неба верашчаць, што, маўляў, ад 17 верасня 1939 года да 22 чэрвеня 1941 года мы былі «вызвалены» ад панскай польскай няволі і да гэтага дзіўнага дурнога звону-«гімну» далучаюцца і спяваюць як салаўі апазіцыянеры ў Беларусі. Але ў іх фельетонах у «Ніве» ніколі я не знайшоў слова ’акупацыя’ саветамі нашай зямелькі. А чаму? Гэтага яны баяцца як агню і прамінаюць здалёк гэтае слоўца і найлепш трымацца старога правіла: воўк сыты і авечка цэлая. Але добра, што хаця Лукашэнку не шчадзяць. Але не мне гэта судзіць, бо ёсць намнога разумнейшыя за мяне.

Цяпер вярнуся да загінуўшых салдат і новага перахавання ў брацкай магіле ў Гайнаўцы. У магілах некаторых з іх віднелі гнілыя целы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF