Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Меншасці Польшчы ў час перапісу насельніцтва (2)

Уршуля ШУБЗДА

Супольныя праблемы, магчымасці развіцця, уплыў выніку перапісу на далейшую дзейнасць меншасных арганізацый — між іншым аб тым размаўлялі маладыя лідары нацыянальных меншасцей Польшчы ў час трох анлайн-сустрэч, прымеркаваных да Усеагульнага перапісу насельніцтва 2021 года. У ходзе размоў узнікла таксама пытанне аб заснаванні арганізацыі, якая гуртавала б маладых прадстаўнікоў усіх нацыянальных і этнічных меншасцей у Польшчы.

Удзел у перапісе асабліва важным з’яўляецца для прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцей. Падаючы свае даныя, яны ствараюць магчымасць для сябе і грамадства даведацца пра становішча меншасці ў сваёй гміне, павеце, ваяводстве і краіне, і падрыхтаваць лепшыя рашэнні для патрэб сваёй грамадскай групы.

— Сам, як дзеяч, бачу, што інакш людзі глядзяць, калі карыстаюся канкрэтнымі лічбамі адносна нас, мазураў, — тлумачыць дзеяч у карысць мазурскай культуры, галоўны рэдактар часопісу «Céch» Пётр Шаткоўскі. — Я таксама буду мець большую матывацыю, калі пабачу, што маю дзеля чаго і для каго працаваць. Штука для штукі — гэта не тое, чым я хачу займацца. Таксама гэта пакажа іншым, што варта ўключацца ў дзейнасць у карысць нашай меншасці. Пабачым як гэта атрымаецца, але рэальна гляджу на сітуацыю і разлічваю на такі ж вынік, як дзесяць гадоў таму.

Перапіс насельніцтва мае ўплыў на датацыі, дзякуючы якім меншасці могуць дзейнічаць і рэалізаваць свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF