Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Дом Кастуся Каліноўскага

Вольга СЯМАШКА

Кожны, хто наважыцца наведаць Радзіму Кастуся Каліноўскага — вёску Мастаўляны, мусіць прайсці ці праехаць цікавы шлях.

Спачатку трэба рухацца з Беластока на Баброўнікі па шашы № 65, якая вядомая сваім інтэнсіўным рухам, бо фактычна злучае Польшчу з Беларуссю. Пасля паварот на Міхалова накіроўвае падарожніка на дарогу № 686 — адну з найбольш якасных у рэгіёне. А вось ужо пасля павароту ля Юшкава Груда цывілізацыя адступае і дарога пачынае праяўляць свой «дзікі» характар: становіцца больш вузкай, падкідвае яміны пасярод дарожнага палатна, і, нарэшце, у Ялоўцы (дзе хрысцілі Кастуся Каліноўскага), цалкам пераходзіць у пясчаны шлях ажно да самой памежнай зоны.

Едучы па пяску, ловіш сабе на думцы, што за акном аўтамабіля цягнецца ўсё тое ж дзевятнаццатае стагоддзе. Ты едзеш у госці да Кастуся, бо паўстанне ў самым разгары. Расейская імперыя, як у сябе дома, перавозіць зброю і салдат па тэрыторыі Беларусі, каб запалохаць Украіну. Але тут ля Мастаўлян ціха. Навокал ні душы. Толькі статак кароў з нябачным пастухом, гатычная стромкасць старога лесу і аглушальная цішыня ранняй вясны з палахлівымі пералівамі жаваранкаў.

Звычайна зацікаўленыя наведваюць Мастаўляны ў дзве важныя даты: 20 студзеня — на пачатак паўстання 1863 года і 2 лютага — у дзень народзінаў Каліноўскага. Але на гэты раз, мэта маёй вандроўкі была іншай. Яшчэ ў 2017 годзе пры сустрэчы з гаспадаром надзела, дзе месцяцца рэшткі сядзібы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF