Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Сабак гадавалі без лішняй чуласці і пяшчот

Ганны КАНДРАЦЮК

— Гэта быў добры сабака, — кажа Люба. — Ён заўсёды трымаўся панадворка.

Люба не памятае, каб іх сабака калі-небудзь пераступіў парог хаты. Ніхто не насіў яго на руках, не апранаў у ружовыя швэдрыкі, не галубіў. Ну, можа як шчанюком быў, то дзеці на рукі бралі, дурэлі...

Нават не меў свайго імя. Гаварылі: жоўты сабака, дык усё. Не было такой звычкі, каб гаварыць пра пачуцці для сабак. Наадварот, з малога вучылі да ролі ахоўніка і абаронцы. Калі хто чужы заходзіў на панадворак, ён дзяўкаў і брахаў як накуплены, а па напружанні сабачай агрэсіі ацэньвалі характар ды намеры госця і прышэльца. Люба, як памятае, іх сабака з маленства гадаваўся ў сабачай будзе, прыпяты на ланцугу. Такі быў стыль і парадак.

— Але гэта не так, што мы яго не шкадавалі, — робіць рэзкую засцярогу мая субяседніца. — Яго заўсёды добра кармілі і адпіналі з ланцуга нанач, каб палётаў па вёсцы, нахапаўся сабачай свабоды.

Іх жоўты сабака, як памятае Люба, добра ведаў сваё месца і разумеў каманды і пажаданні гаспадара. Пасля шалёнай ночы кожнай раніцы ён чакаў ля сваёй буды, каб яго прывязалі на ланцугу і пахвалілі словамі: добры сабака!

— Гэта як з мужыком, які вяртаецца пасля начной гулянкі дахаты, — смяецца мая субяседніца. — Раніцай, каб не атрымаць аплявухі, ён на пальчыках ступае. І такі добры, хоць яго да раны прыкладай.

* * *

Люба не будзе разводзіцца пра псіхалогію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF