Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Малю і прашу

Яўген ВАПА

Як не бач, і Вялікдзень перад намі. Свята свят у нашай хрысціянскай традыцыі прыносіць як заўсёды надзею збаўлення. Наша чалавечае і грэшнае атрымлівае шанц на вечнае збаўленне. Дзякуючы Ісусу Хрысту мы ўсе, нягледзячы на зямны статус, роўныя перад судом Божым. Наша пачуццё крыўды і несправядлівасці, добрых учынкаў і адмоўных паводзін узважваюцца аднолькава на шалях Гасподніх. Менавіта тая роўнасць роду чалавечага перад абліччам Усявышняга давала чалавецтву надзею на справядлівасць прынамсі ў нябесным вымярэнні. Нічога затым дзіўнага, што цягам стагоддзяў хрысціянская догма пра вечнае збаўленне і райскае жыццё для мільёнаў людзей, паніжаных, абдзіраных з асабістай годнасці, эксплуатаваных дзяржавай і падданніцкай залежнасцю ад вышэйстаячых у грамадскай вертыкалі, была апошняй надзеяй іх зямнога жыцця. Мой сябра Віктар Сазонаў паўтарае вельмі часта адну беларускую прыказку: «У труне няма кішэняў, таму з сабою нічога не ўкрадзеш з гэтага свету, і нават свайго не забярэш, і не возьмеш». Мудрыя словы, з высновамі якіх прыходзіцца ўсім змірыцца, нягледзячы на сан і багацце. Хаця, як ведаем з археалагічных раскопак, у мінулым мужчыны загадвалі хаваць сябе з ваярскімі прыладамі ці любімай жывёлай, а жанчыны, вядома, са сваімі ўпрыгажэннямі. З расказаў ведаю, што зараз некаторыя просяць адправіць іх у апошнюю зямную дарогу з любімымі невялікімі прадметамі, а некаторыя мужчыны жадаюць пахаваць іх з маленькай бутэлькай гарэлкі. От і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF