Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Вербная надзея

Віктар САЗОНАЎ

Вербная нядзеля з самага дзяцінства ўспрымалася як самае прыгожае свята. Тады здавалася, што няма на свеце больш прывабнага відовішча, калі адпаведна апрануты святар урачыста асвячае высока паднятыя ў людскіх руках свежа зрэзаныя галінкі вярбы. Ды і зараз, праз многа гадоў і дзесяцігоддзяў з таго дзяцінства, калі назіраеш з якой урачыстасцю людзі ідуць да храмаў і нясуць з сабой упрыгожаныя вербачкі, то гэта не можа не выклікаць замілавання і захаплення.

Яшчэ застаецца цэлы тыдзень да Вялікадня, яшчэ час посту, час роздуму і малітвы, але Вербная нядзеля ўжо ёсць святам. Ужо ўсё адбылося і няма звароту. Збавіцель увайшоў у Іерусалім, а людзі з надзеяй вітаюць яго пальмавымі галінкамі. У нашых шыротах пальмавыя галінкі замянілі вербачкі, і ў шматлікіх руках, над прыгожа апранутымі людзьмі са светлымі і ўрачыстымі абліччамі, яны сталі самым эстэтычным, знакавым і прыгожым сімвалам нашай надзеі.

Мінулы тыдзень толькі завяршаўся Вербнай нядзеляй. А вось сам ён выдаўся даволі нервовым і напружаным. І нас, беларусаў, гэтая нервовасць і напружанасць не абышла бокам. На жаль, не абышла. Ды а калі яна нас абыходзіла?! Што б не рабілася на свеце, а асабліва ў Еўропе, абавязкова і па нас стукне. Ніколі не абыдзе, не пранясецца побач, не абміне... Хто б чаго не нарабіў на гэтым кантыненце, а нас абавязкова ўцягнуць. Відаць, такі беларускі лёс.

Амаль цэлы мінулы тыдзень увесь свет, затаіўшы дыханне, сачыў за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF