Ніва № 18 (3390), 2 мая 2021 г.

Вялікдзень, валачобны абрад і веснавыя песні

Аляксей МАРОЗ

Вялікдзень у прошлым моцна розніўся ад святкавання Уваскрэсення Хрыстовага ў цяперашні час, а ў мінулым годзе з за эпідэміі каранавіруса Вялікдзень розніўся яшчэ больш ад папярэдніх.

Уваскрэсенне Хрыстовае ў мінулым годзе

Мінулагодні Вялікдзень быў асаблівым, паколькі ў перадсвяточны посны перыяд і на першы дзень свята ў царкве магло маліцца да пяці вернікаў. Асвячэнне кошычкаў з велікоднай ядой у гарадах часта адбывалася звонку цэркваў або вернікі самі акраплялі велікодную ежу асвечанай вадой дома, паколькі ў вялікай частцы посту і на першы дзень Уваскрэсення Хрыстовага можна было выходзіць на вуліцу толькі па самай неабходнай патрэбе — да лекара, у аптэку або ў прадуктовы магазін. На другі дзень Вялікадня вельмі многа памянялася. Мы з жонкай і дачкой пайшлі памаліцца ў Свята-Троіцкі сабор у Гайнаўцы. Там магло ўжо маліцца больш вернікаў, але тых, якія заходзілі пазней, прасілі пераходзіць маліцца ў ніжнюю царкву сабора, каб вернікі не стаялі блізка адзін побач другога. Пасля багаслужбы мы з сямейнікамі паехалі на прыроду, у Белавежскую пушчу. Найбольш часу правялі ў Крыначцы, на вялікай паляне з магутнымі дубамі, раней памаліўшыся і набраўшы цаліцельную ваду з калодзежа над крыніцай. Так рабілі іншыя асобы і толькі некаторыя больш часу адпачывалі на паляне. Звярнуў я ўвагу на гэты момант, паколькі раней, перад пандэміяй, такога не здаралася ў маёй сям’і. Заўсёды мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF