Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Міжсвяточнае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета між нашымі тутэйшымі Вялікаднямі, а дакладней — паміж Вялікноччу і Вялікаднем — чатыры тыдні перапынку. Паміж іншымі святамі, у прынцыпе — два тыдні. Розніца не толькі ў часе святкавання, ёсць і іншыя святочныя розніцы, напрыклад дагматычныя ці абрадавыя. Але ёсць яшчэ адна асаблівая розніца — убранства галоў у святароў...

Гэтая розніца ўзнікла, як і ўсялякія розніцы ў ходзе гісторыі. Цывілізацыя знаходзіцца ў стане вайны з прыродай — заўважае амерыканскі гісторык Хрыстафор Олдстан-Мур. Гэта праўда, датычная прынамсі валасянога покрыва твару. У запале гэтага спрадвечнага змагання не надта задумваемся, з чаго яно пачалося. Тут не буду згадваць пра жаночае змаганне за касметычнае маскіраванне, а займуся самалюбна толькі мужчынскім змаганнем з вусамі і барадою. І прынагодна прычоскай.

Слоўнік Брокгаўза і Эфрана: «Барада гэта валасы на падбародку, шчоках і верхняй частцы шыі. Валасы на верхняй губе называюцца вусамі. Барада, з некаторымі выключэннямі, адсутнічае ў дзяцей і жанчын, а ў мужчын паяўляецца ў час палавога выспявання. Аднак не ўсюды, бо ж цэлыя плямёны амерыканскіх індзейцаў зусім пазбаўлены барады. Таксама безбародыя кітайцы, японцы, лапландцы і эскімосы. Фізіялагічнае значэнне барады адносіцца да засцерагання ад холаду. Паводле некаторых меркаванняў, барадатыя менш схільныя да болю зубоў, насмарку, ангіны, бранхіту, запалення лёгкіх і падобных захворванняў. Апрача гэтага барада і вусы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF