Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Любіце атрутную грэчку?

Міра ЛУКША

Яна выклікае рак. У Нямеччыне яна забаронена, у Польшчы дадаецца колькі ўлезе. Дрэнныя, вось, навіны для аматараў грэчкі. Навукоўцы прыгледзеліся да 10 вядомых марак. Аказваецца, 40 адсоткаў з відаў грэчкі перавышаюць законныя межы гліфасату — злучэння, якое выклікае рак у чалавека і негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе. Гербіцыд супраць пустазелля асабліва ўжываецца на пасевах грэчкі, здаровага зелля. Даследчыкі з FoodRentgen адабралі 10 упаковак грачанай крупы розных марак, якія прадаюцца ў польскіх крамах. Узоры былі накіраваны ў Інстытут садаводства ў Скярневіцах. Мэта складалася ў тым, каб даследаваць, ці ёсць у іх сляды гліфасату, і вылучыць крупы, якія яго не ўтрымліваюць. Высновы жахлівыя для кожнага аматара грэчкі! Толькі 4 з 10 правераных круп былі без гербіцыдаў (у тым ліку першыя дзве з сертыфікатам BIO). У дзвюх з іх былі рэшткі гліфасату, якія не перавышалі някепскага ўзроўню 0,1 мг/кг (даныя ЕС), а астатнія 4 пробы паказалі, што гэты стандарт перавышаны ў 3-7 разоў! Пра вынікі даследавання было паведамлена Дзяржаўнай санітарна-эпідэміялагічнай службе, якая пакуль не каментуе гэтага пытання. Гліфасат — што гэта такое? Гэта арганічнае злучэнне, якое звычайна выкарыстоўваецца ў выглядзе амонію або натрыевай солі ў якасці актыўнага інгрэдыента ў сродках, якія кантралююць гербіцыды. Ён быў прадстаўлены на рынку ў 1974 годзе кампаніяй «Монсанта» як інгрэдыент гербіцыду Раундап (Roundup). Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF