Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Пры нямецкай акупацыі ў Орлі і наваколлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мае суразмоўцы, пажылыя жыхары Орлі ва ўспамінах пра нямецкую акупацыю падкрэслівалі, што горшымі за немцаў былі свае брадзягі, шуцманы. Тады мне цяжка было ў такое паверыць і ўявіць.

Архіўныя матэрыялы, якія ахопліваюць перыяд нямецкай акупацыі ў час Другой сусветнай вайны, пацверджаныя паказаннямі шэрагу сведак перад судом, у тым ліку пакрыўджаных асоб, на пасляваенных разборах, з’яўляюцца важным папаўненнем мясцовай гісторыі Орлі і наваколля. Яны прадстаўляюць сапраўдную гісторыю — з’явы станоўчыя, але і адмоўныя, бясслаўныя, нявыгадныя. І яны, поўнасцю не пазнаныя і найчасцей замоўчваныя (таксама дасюлешнімі аўтарамі кніжак пра Орлю ў ХХ стагоддзі), сыходзяць у забыццё. Дзякуючы такім дакументам гісторыя ажывае.

Даведваемся, як у сапраўднасці многія жыхары — шуцманы, некаторыя солтысы, каменданты вясковай варты, а таксама некаторыя вяскоўцы — з поўнай адданасцю спрыялі нямецкім уладам. Даведваемся пра многія трагічныя здарэнні — малавядомыя або і зусім невядомыя. Пазнаем дэталёва акалічнасці, месцы, ахвяры (большасцю па прозвішчах) з ліку цывільных асоб, партызанаў і савецкіх палонных. Пазнаем віноўнікаў — хто ўдзельнічаў у затрыманні і перадачы нямецкім жандарам у Орлі, хто выдаваў, хто прымаў удзел у засадах, аблавах, хто страляў і прымаў удзел у расстрэлах. Даведваемся аб жахлівай варожасці некаторых шуцманаў да мясцовага насельніцтва, у тым ліку да жыдоў, пра здзейсненыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF