Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Хто ў калгас... (ч. 37)

Мікалай ПАНФІЛЮК

На ўсе лады ішла і кацілася агітацыя на супольнае гаспадаранне-калгасы. Таварышы не спалі, шчыра верылі, што калгасы гэта адзіны паратунак і светлая будучыня для нашага селяніна. І мо каб усе людзі былі роўныя, справядлівыя, як першыя вучні Хрыста (хаця сярод іх апынуўся здраднік Юда), мо тады быў бы і ў калгасах нейкі парадак? Але гміна чамусь не так спяшалася і рвалася да новай дарогі — да сацыялізму, і не быў гэта яе галоўны хіба абавязак, бо мела свае клопаты: як найбольш і ў тэрміне выціснуць падаткі і розныя пастаўкі з мужыка. І аднаму з сялян нашага сяла Сымону Корху (ён жа і дасканалы каваль, і зямлі меў па самыя вушы), на зарэз захацелася калгаса і давай амаль штодзённа бегаць у гміну і ад парога гаварыць: «Почему вы не делаете колхоз? Я буду вас судить!» І тады гміннікі падумалі: тут жартаў няма, калі ён яшчэ будзе нас судзіць за нашу маруднасць! І ў дапамогу Сымону прылучыўся і Коля Арцёмаў — працаўнік гміны, шчыры сімпатык калгасаў і партыі. А быў ён чалавекам надта здольным і красамоўным. І на такіх людзях будаваўся першы парог камунізму: сацыялізм і народная ўлада. На паперы законы былі быццам бы слушныя, нават грандыёзныя. Бо няма чаго граху таіць: дарэмная вучоба для ўсіх — і для дзяцей, і дарослых, маланкавае адбудаванне краіны з руін, ставілі фабрыкі (ясна, не ў нас), заводы, розныя ўстановы — усяго не злічыць. Многія нашы людзі здабывалі патрэбныя веды, вучыліся рамяству, маглі служыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF