Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Меншасці Польшчы ў час перапісу насельніцтва

Уршуля ШУБЗДА

З 1 красавіка стартаваў перапіс насельніцтва. Па прычыне пандэміі большасць акцый прадстаўнікоў меншасных арганізацый перанесена ў інтэрнэт-прастору. Мэта — аб’яднацца ў супольнай справе. Усё-такі зараз маладыя лідары не абмяжоўваюцца толькі дзеля інфармавання сваёй супольнасці, але таксама праводзяць акцыі, якія аб’ядноўваюць усе меншасці дзеля высвятлення супольных праблем і мэт.

Бартламей Ванот з’яўляецца сілезскім актывістам і блогерам, стваральнікам калектыву «Uotwarty Ślůnsk», які, між іншым, сёлета арганізаваў акцыю падтрымкі «Сілезія салідарная з Беларуссю». У рамках акцыі звязанай з перапісам насельніцтва Бартламей Ванот сарганізаваў серыю сустрэч з маладымі прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцей.

— Мы сарганізавалі тры сустрэчы, —кажа Бартламей Ванот. — Першая была агулам пра меншасці ў кантэксце перапісу: кашуб, лэмкіні, вілямавянка, мазур ды немка. Другая была выключна пра мовы Сілезіі і адбывалася па-сілезску.

Трэцяя сустрэча была прысвечана ўкраінскай меншасці (Ігар Усаеў) і беларускай (Уршуля Шубзда). Запрошаныя госці гэтых сустрэч расказвалі аб падрыхтоўцы іх супольнасцей да перапісу насельніцтва, праблемах і сітуацыі ў будучым.

— Цяпер для таго фармату акцый робім перарыў, але калісьці яшчэ да гэтых сустрэч вернемся, — падкрэсліў арганізатар, які таксама добра валодае беларускай мовай.

Усе госці падкрэслівалі, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF