Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Новыя даследаванні Белавежскай пушчы (ч. ІІ)

Аляксей МАРОЗ

З 2016 года ў Белавежскай пушчы рэалізаваўся інтэрдысцыплінарны праект. Па заказе Генеральнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў праводзіліся даследаванні ў рамках інвентарызацыі прыроднай і культурнай спадчыны Белавежскай пушчы, перш за ўсё з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, у тым ліку лазернага сканіравання з самалётаў. У час рэалізацыі праекта вяліся новыя археалагічныя раскопкі ў пушчанскім лесе і ўсё гэтае дало магчымасць адкрыць многа з мінулага. З 2016 года археолаг Кацярына Бяляўская з Нараўкі вяла свае даследаванні Белавежскай пушчы па агульнадаступных картах, выкананых на падставе лазернага сканіравання з самалётаў, праводзячы размовы з мясцовым насельніцтвам і аналізуючы знойдзеныя прадметы.

Кацярына Бяляўская — выпускніца педагагічнага аддзялення Варшаўскага ўніверсітэта і гістарычнага аддзялення Універсітэта ў Беластоку — у 2009 годзе закончыла вучобу ў Інстытуце археалогіі ў Варшаве.

— Я пад кірункам прафесара Анджэя Буко напісала дыпломную працу на тэму навейшых накірункаў у беларускай археалогіі. Пісала там таксама пра наша пагранічча і аб Белавежскай пушчы. У дзевяностых гадах паявілася многа цікавых археалагічных апрацовак на беларускай мове. Прыдатныя для маёй работы апрацоўкі я тлумачыла з беларускай мовы на польскую. Каб напісаць працу, я супрацоўнічала я з прафесарам Эдуардам Зайкоўскім і прафесарам Генадзем Семенчуком. Я вяла з імі карэспандэнцыю і яны мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF