Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (13). Трэлі жаўрука

Андрэй СЦЕПАНЮК

Паяснела на свеце. На хвіліну, калі забуду, што існуе пандэмія, а ў „Сінявокай” кожны дзень хтосьці пападае за краты або з’язджае за мяжу, наваколле становіцца прыемным і надзейным. Кароткія гэта хвіліны, але трэба хапаць іх поўнасю грудзей. Без гэтага можна здурэць. Далікатныя промні сонца, якія таксама да канца не ведаюць, ці ў такі час выпадае ім прыносіць сваім выглядам радасць і веру ў лепшы наступны дзень, прынамсі тэарэтычна выпаўняюць свой абавязак і далікатна грэюць, грэюць... А дык на гарызонце квеціцца ўжо травень і сэрца рвецца да новых, невядомых краін, да новых здабычаў, асабліва калі табе васямнаццаць або дзевятнаццаць гадоў і на „галаве” падрыхтоўка да матуральнага зкзамену (калі хто хоча — экзамену на атэстат сталасці). Давайце дапаможам у гэтай падрыхтоўцы і мы, можа на экзамене па беларускай мове будзе тэма звязаная з класікам?

Прынадна вочы ззяюць да мяне;

Чароўна усміхаючыся, губы

Адкрылі буйныя бялеючыя зубы...

Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?

Ці верыць мілым абяцанкам любы?

Мо гэта жар, пылаючы для згубы,

Хавае сцюжы пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю

Агністаю дугою залатою

Прарэжа цемень яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпле і нясецца,

Бліскаючы мацней ад ясных зор, —

А ў глыбіні халодным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF