Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Шулякі — паветраныя паляўнічыя

Яўген ВАПА

Тыдзень таму назад, пішучы пра парку зуброў, якая мілавалася пад дастойным дубам побач бацькоўскай хаты, а за якой назіраў я з захапленнем нядзельнай раніцай, не спадзяваўся працягу гэтай справы. Калі ў панядзелак быў складзены і адпраўлены ў друкарню нумар, пазваніў я звычайна бацьку, каб пагутарыць пра нашы справы. А тут тата ў якасці першай навіны распавёў мне, што і ў панядзелак, калі развіднела, зубры ізноў стаялі пад дубам як і дзень раней. Магнетызм месца відаць запісаны ў генатыпе ўладароў Белавежскай пушчы. А калі да гэтага дакінем прыгажосць краявіду, які распасціраецца за акном і дзвярыма роднага гнязда, дык можа і эстэтычна-эмацыянальныя звярыныя інстынкты падказваюць ім вяртацца ў тое ж месца. Мой пушчанскі сябра і сусед Міша Андрасюк паставіў нават літаратурны дыягназ, што гэта напэўна закаханая парка, якая ўцякла ад свайго статка, у якім эмацыянальна-сексуальнае жыццё ідзе зусім другім парадкам. Там зубрынаму самцу-альфа падпарадкоўваюцца адзінкі жаночага і мужчынскага полу. Нязгодныя з такім іерархічным парадкам паасобныя самцы, поўныя агрэсіўных гармонаў, адбіваюцца ад статку, атакуючы ўсё, што сустрэнуць на дарозе. Ну і ад статку адключаюцца вельмі часта ўжо хваравітыя і састарэлыя штукі, што ў адзіноце хочуць развітацца з гэтым светам. А тут такая пара дала нам поле для літаратурных уяўленняў пра каханне і адыход ад парадкаў у звярыным статку. Ці прыб’юцца яны назад да свайго старога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF