Ніва № 17 (3389), 25 красавіка 2021 г.

Па календары 1937 года

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Многія напэўна не ведаюць, што мы зараз жывем па календары 1937 года. У тым наўпроставым сэнсе, што дні і даты 2021 года поўнасцю супадаюць з днямі таго, ужо далёкага, года. У Беларусі ж шквал дыскрымінацыі, пераследу, рэпрэсій у дачыненні да мірнага насельніцтва выклікае і аналогіі са змрочным часам сталінізму, які найбольш сімвалізаваў менавіта 1937 год. Тое ж, што адбываецца зараз у еўрапейскім свеце, вельмі нагадвае якраз 1930-ыя гады. А 2021 год больш нагадвае не 1937-ы, а наступны — 1938-ы год. Прыпомню тут, што вясной 1938 года нямецкія гітлераўскія войскі ўвайшлі ў Аўстрыю і было абвешчана пра „аншлюс” — фактычную ліквідацыю аўстрыйскай дзяржаўнасці. А ўжо ўвосень таго ж года прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Чэмберлен і Францыі Даладзье падпісалі ганебнае мюнхенскае пагадненне з Гітлерам і Мусаліні. У дваццаць першым стагоддзі ў ролі такіх згоднікаў-„міратворцаў” найчасцей выступаюць зноў кіраўнікі Францыі і цяпер Нямеччыны. Рэал-палітык усіх гэтых сарказі-аляндаў-макронаў і шродэраў-меркеляў прывяла да разбурэння геапалітычнага парадку ў Старым свеце і рэальным пагрозам існаванню цэлага шэрагу дзяржаў, сярод якіх і наша Беларусь.

Спыніць Крэмль у яго агрэсіі можна было лёгка яшчэ на пачатку 2000-ых гадоў. Спыніць палітычнымі і эканамічнымі мерамі рэагавання, але заходнія моцныя краіны гэтага не хацелі. У выніку так званай другой чачэнскай вайны быў фактычна зруйнаваны горад Грозны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF