Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Вароты ў Мазуры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„Wrota Mazur” — так называецца гандлёвы цэнтр недалёка чыгуначнага вакзала... У апошнюю вайну тысячы і тысячы маладых людзей з тадышняй Беластоцкай акругі ехалі пад канвоямі ва Усходнюю Прусію. Ехалі яны найчасцей у маёнткі ў напрамку Кёнігсберга, Аленштайна, Інстэрбурга... З Беластока... І ўязджалі яны ў Рэйх цераз станцыю Лык; магчыма, нават гэтага не ўсведамляючы.

Пасля вайны горад Лык, важны камунікацыйны вузел, апынуўся на тэрыторыі Польшчы, мяняючы назву на Элк. І зноў, пасля вайны, соткі і соткі маладых людзей з ранейшай Беластоцкай акругі паехалі ў даўнюю Прусію, цяпер ужо не пад канвоямі, але цалкам дабравольна. Паехалі насяляць пакінутую ранейшым насельніцтвам тэрыторыю, найчасцей працаваць у тых жа самых маёнтках, названых цяпер пэгеэрамі. Гэта, магчыма, быў першы высып навонкі моладзі з перанаселеных ваколбеластоцкіх вёсак у пошуках новай долі. А крыху пазней падаліся па тых шляхах і чарговыя хвалі «тутэйшай» моладзі, цяпер ужо ў адукацыйныя ўстановы Ольштына, Трыгарада... І ў Элк таксама; напрыклад, жменька маіх аднакласніц падалася ў элцкія пасляматуральныя школы...

Вікіпэдыя: «Элк (па-польску: Ełk, па-нямецку: Lyck, па-пруску: Luks), былая назва Лек — места і гміна ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве. Найвялікшае па плошчы і колькасьці насельніцтва места ў Мазурыі, а таксама галоўны прамысловы і культурны цэнтар рэгіёну; 3-е паводле колькасьці насельніцтва і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF