Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Ён бязмежна любіў Беласточчыну

Сяргей ЧЫГРЫН

Не стала майго старэйшага сябра, беларускага мастака, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалая Несцярэўскага. Да свайго 90годдзя Мікалай Лаўрэнцьевіч не дажыў шасці дзён. Ён так шчыра і ўпэўнена рыхтаваўся да свайго 90годдзя, юбілей які меркаваў адзначыць і ў Мінску, і ў Дзятлаве. Да юбілею рыхтаваўся фотаальбом, некалькі выстаў у Мінску і ў Дзятлаўскім гісторыкакраязнаўчым музеі. Ён ужо запрасіў сваіх землякоў і сяброў, але каранавірус не даў ажыццявіць планы гэтага таленавітага ва ўсім, светлага душой і сэрцам чалавека, з якім я сябраваў шмат гадоў. Вядома ж, юбілей мы адзначым, але ўжо без яго. А мы так марылі зноў пабачыць гэтага прыгожага, высокага, мужнага і адкрытага земляка, якога любілі ўсе, а ён любіў нас.

Не стала Мікалая Лаўрэнцьевіча... Вы нават не ўяўляеце, якім шчодрым, добрым і таленавітым ён быў. Майстар на ўсе рукі... Ён быў не толькі вялікім мастаком, які займаўся дэкаратыўнай скульптурай, керамікай, жывапісам, ён іграў на многіх музычных інструментах, добра спяваў, ён умеў працаваць з дрэвам, ён умеў шчыра сябраваць, нягледзячы на розны ўзрост сваіх сяброў і тых, хто намнога быў за яго маладзейшы.

Мікалай Несцярэўскі родам з вёскі Бацюты, якая знаходзіцца недалёка ад Беластока. Там ён з’явіўся на свет 31 сакавіка 1931 года. Усё жыццё беларус прыгадваў свае родныя і дарагія Бацюты, дзе ў яго бацькоў было 24 гектары зямлі, з іх — 18 гектараў — ворнай, пад збожжа, а астатнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF