Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Мае каранцінныя будні

Вольга ЯЎСЕЙЧЫК

Я прыехала ў Польшчу 11 верасня 2020 года. Мінулае лета было першым такім незразумелым летам у маім жыцці. А незразумелае яно было таму, што ў свеце панавала пандэмія каранавіруса. Калі я яшчэ была ў Беларусі, няясна было як сябе паводзіць. Улада толькі-толькі пачала прызнаваць існаванне гэтай хваробы і, здавалася, што людзі таксама не разумелі, што рабіць. Даволі рэдка можна было сустрэць кагосьці ў масцы. Таму, калі я прыехала ў Польшчу, мне прыйшлося прыстасавацца да новых правіл. Прызнаюся, што у параўнанні з Беларуссю, гэта было неба і зямля. Тым не менш я была рада, што краіна прымае меры для аховы сваіх грамадзян і я з радасцю выконвала патрабаванні.

На той момант трэба было адбыць дзесяць дзён каранціну пасля таго як перасячэш мяжу. Не магу сказаць, што правесці дзесяць дзён у кватэры было лёгка. Маім збавіцелем быў балкон. Дні былі гарачыя і можна было пасядзець на вуліцы, падыхаць паветрам і пагрэцца на сонейку. Але ўсё ж такі мой першы дзень на „волі” прынёс мне куды болей задавальнення.

У дадатак да гэтага, трэба было насіць маску ў транспарце, крамах і месцах з вялікай колькасцю людзей. Я хутка прызвычаілася да нашэння масак. Адразу я паставіла сабе карцінку на тэлефон — Давід Мікеланджэла ў масцы — каб не забыць узяць маску з сабой. А пазней, калі нашэнне масак стала абавязковым і на вуліцы, то я ўжо стала адным цэлым з гэтым новым аксесуарам. Калі не было маскі, то здавалася, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF