Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Падляшша як добры пунш

Уршуля ШУБЗДА

Беларусы доўгі час лічылі сваю мову хатняй, інтымнай, якая яднала толькі самых блізкіх людзей у жыцці, аднавяскоўцаў. Мову трымалі далёка ад храмаў, гарадоў ці палітыкі. У час перапісу насельніцтва відаць, што мова не з’яўляецца ўжо дэтэрмінантам прыналежнасці да канкрэтнай этнічнай ці нацыянальнай меншасці. Тады якое месца займае мова, якая захоўвае памяць аб даўнім жыцці і культуры?

Крушыняны — маленькая вёска пры самой мяжы з Беларуссю, якую штогод наведваюць тысячы турыстаў. Ад 350 гадоў жывуць тут татары, беларусы і палякі. Менавіта таму месца з’яўляецца цікавым прыкладам суіснавання розных культур. Едучы з боку Крынак, ужо здалёк відаць зялёную драўляную мячэць. Зелень — колер ісламу. Святыня была пабудавана на пераломе XVIII і ХІХ стагоддзяў і ўжо сама сабою даказвае, як суіснаванне розных культур можа паўплываць на рэчаіснасць.

— Вядома, татары, якія тут пасяліліся, былі прымушаны карыстацца вопытам і радай мясцовых майстроў, — тлумачыць экскурсавод і жыхар Крушынян Джэміль Гэмбіцкі. — Не былі б у змозе зрабіць іншай святыні, бо звычайна не ўмелі. Такія будаваліся на Падляшшы ў тыя часы, таму наша мячэць нагадвае мясцовыя касцёлы і царкоўкі.

Нават у час пандэміі Крушыняны з’яўляюцца мэтай камеральных экскурсій і падарожжаў для тых, хто хоча адчуць падляшскі калаж.

— Мы, татары, ужо ў папярэднім перапісе насельніцтва запісваліся прадстаўнікамі польскай нацыянальнасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF