Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Усе кахаюць нашу Пушчу

Міра ЛУКША

Хочуць высечы 40 тысяч састарэлых елак з Белавежскага першабытнага лесу. Састарэлая елка, паводле звестак Гайнаўскага лясніцтва, уяўляе пагрозу бяспецы. Сухія дрэвы могуць і павялічыць рызыку пажараў на тэрыторыі вайсковай часткі, дзе яны растуць. Экалагічныя арганізацыі не супраць, але, кажуць, дрэвы высякаюцца на продаж. Сарганізаваныя эколагі трубяць на ўсю Еўропу: на падставе дадатку ад 2017 годзе былі праведзены масавыя высечкі ў Надлясніцтве Белавежа, ёсць далейшыя планы лесакарыстання для лясных акруг, якія прадугледжваюць высечку звышстагадовых старых дрэвастояў, якія з’яўляюцца асяроддзем пражывання каштоўных і рэдкіх відаў, якія ахоўваюцца законам ЕС. Гэта рашэнне датычыцца елак, якія растуць у Гайнаўскім лясным масіве, на ваеннай базе. Тэрыторыя з’яўляецца часткай ахоўнай зоны Natura2000. Аляксандр Бжузка, прэс-сакратар Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, у інтэрв’ю тэлеканалу TVN24 тлумачыў, што менавіта ў гэтым заключаецца праблема. На тэрыторыі вайсковай часткі растуць ахоўваныя дрэвы. „Праблема ўзнікае з за таго, што раён вайсковай часткі з’яўляецца часткай Белавежскага першабытнага лесу Natura 2000. З іншага боку — прынцыпы бяспекі і гігіены працы і супрацьпажарнай абароны. Яны прымушаюць прыняць меры па зніжэнні рызыкі пажару ў гэтым раёне, таму што тут, сярод іншага, захоўваюцца гаручыя матэрыялы. Лясны інспектар Гайнаўскага надлясніцтва Марыюш Агейчык тлумачыць, што высечка павінна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF