Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (12). Узурпатар

Андрэй СЦЕПАНЮК

„І ворагі чалавеку — дамашнія яго”

Евангелле паводле Матфея 10:36

Узурпатар увайшоў у вялікую

канферэнц-залу

Затрымаўся насупраць месца дзе яшчэ не так даўно

было акно

Цяпер у тым месцы вісеў яго партрэт

Яму здавалася што фігура

з партрэта

усміхаецца да яго

Няма месца на ўсмешкі

падумаў Узурпатар

За мурамі рэзідэнцыі

трэці тыдзень стаялі пратэстоўцы

Нават пасля таго

як сотні з іх

былі вывезенымі і закінутымі ў цямніцы

прыходзілі другія

і ўвесь час моўчкі

стаялі

Яны не рабілі нічога

яны стаялі

яны маўчалі

Узурпатар ведаў што яго прыслужнікі

могуць у адну хвіліну ўсіх іх

ліквідаваць

Чакаюць толькі сігналу

кароткага салдацкага загаду

„ліквідаваць”

Такія загады чулі яны ўжо

не адзін раз

Але ён не быў у змозе

выдушыць гэтага з нутра свайго

засохлага горла

Сам таго не разумеў

за дваццаць пяць гадоў

сваёй улады

не так цяжкія словы выходзілі

з яго запечаных вуснаў

Вечарамі Узурпатар браў у рукі „Майн кампф” Гітлера

чытаў паасобныя старонкі

з перакладу на адзіную мову

якую ведаў

З кожным прачытаным сказам здзіўляўся

што так кепская кніжка можа

кагосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF