Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Моц зуброў

Яўген ВАПА

Красавік, згодна са сваёй натурай і польскай прыказкай, уперамежку прыносіць нам крыху зімы і крыху лета. Аднак наперад крок за крокам перасоўваецца вясна са сваім уладараннем. Мае знаёмыя садаводы на такую зменлівасць надвор’я глядзяць нават з надзеяй, што магчыма яшчэ не надта набрынялыя пупышкі на дрэвах такім чынам ацалеюць перад куслівымі, марознымі, начнымі скокамі тэмпературы. Але, як бывае ў традыцыі, добры пачатак могуць перавярнуць дагары нагамі халодныя агароднікі, што прыводзяць да слёз усіх тых, хто мноства працы і сэрца ўклаў у свае садовыя і агародныя справы.

Але ніхто пакуль не можа нам забараніць штогод любавацца жыватворнай сілай прыроды. Будучы па натуры ранняй птушкай, падымаюся звычайна каля пятай раніцы па новым часе. Пабываючы ў бацькоўскім доме, адразу выходжу на панадворак і, шпацыруючы, углядаюся на навакольны свет. Чым я больш старэйшы, тым больш адчуваю радасці ад пабачанага ў натуральным, прыродным асяроддзі. За кожным прыездам у родную пушчанскую вёсачку чакаюць мяне што і раз новыя неспадзяванкі. Няйначай было і два тыдні таму назад.

Падняўшыся на ногі і спрасоння высунуўшы іх на ганак, мая сонная млявасць адскочыла раптоўна, бо проста ў адлегласці максімум дваццаці метраў ад мяне, там, дзе канчаецца заараны агарод, а пачынаецца луг спакойна любавалася сабою пара зуброў. Стаялі насупраць сябе, шыя пры шыі, потым з далікатнасцю церліся сваімі агламістымі галовамі. За хвіліну, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF