Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Беларус і ў Клайпедзе

Міраслаў ГРЫКА

Неяк я ў сваіх ранейшых тэкстах прамінуў 25 сакавіка, вялікае Свята. А памятаюць пра яго і ў Польшчы. Прывяду цытату, якую я ўзяў у жывым эфіры з інтэрнэт-партала „Tygodnik Bałtycki”, якога я заўзяты чытач. „25 сакавіка, — я прачытаў на партале, — для беларускай супольнасці ва ўсім свеце гэта самае вялікае і важнае нацыянальнае свята — Дзень Волі, памяць 1918 года, калі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) выдала т.зв. Трэцюю Устаўную Грамату, у якой была абвешчана незалежнасць БНР. І хаця пасля Першай сусветнай вайны беларусам не ўдалося ўтрымаць незалежнасць, ёсць сведчанні, што ўжо праз год пасля гэтых падзей 25 сакавіка адзначаўся як Дзень беларускай незалежнасці. [...]. Нягледзячы на незалежнасць Беларусі ў 1991 г., 25 сакавіка не стала афіцыйным Днём незалежнасці, у гады да 1996 г. гэты дзень адзначаўся 27 ліпеня, у гадавіну Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 1991 г., а пасля 1996 г. гэты дзень быў перанесены па 3 ліпеня, гэта значыць дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Такім чынам, Дзень Волі застаецца галоўным святам беларускай дыяспары і апазіцыі [...]”.

За ўжыванне цытатай я прашу прабачэння ў рэдакцыі выдання „Tygodnik Bałtycki” і аўтара артыкула. Я рабіў гэта не з нахабства, але для таго, каб паказаць „Тыгоднік Балтыцкі” дбайнай і кампетэнтнай крыніцай інфармацыі пра паўночна-ўсходнюю еўрапейскую перыферыю, магчыма забытую Парыжам і Берлінам (і шкада, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF