Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Беластоцкая мара

Віктар САЗОНАЎ

Ужо на трэці дзень свайго знаходжання ў Беластоку мяне стала наведваць нейкае новае, незразумелае, нязведанае дагэтуль пачуццё. Напачатку я зусім не мог зразумець, што гэта такое. Не першы раз я наведваю горад на рацэ Бялай, прыязджаў сюды і як турыст, і як гандляр, і да сяброў, і па пакупкі, і як зараз, папрацаваць творча, але ніколі раней не адчуваў нічога падобнага. І вось, прааналізаваўшы дэталёва свае адчуванні я нарэшце зразумеў у чым справа. Мне ўсё здавалася, што нешта зараз здарыцца. Прыкладам, нехта патэлефануе, і скажа, што затрымалі знаёмага за бела-чырвона-белы сцяжок, уварваліся да незнаёмага за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту, распачалі чарговы судовы працэс за нешта падобнае, некага выклікалі на допыт, на некага зляпалі новы пратакол...

А тут нічога такога не здараецца. Не тэлефануюць беластоцкія знаёмыя і з жахам не распавядаюць, што да якогась нашага прыяцеля прыйшлі з абвінавачваннямі за тое, што яму гарантуе заканадаўства... Прайшло цэлыя тры дні, і не выплыла аніводнага такога здарэння...

Нязвыклае пачуццё. Ну не, і тут, напэўна, нешта здарыцца мусіць. Жыццё паўсюдна мае своеасаблівае пачуццё гумару і ахвочае на падзеі. Але, напэўна, на нешта падобнае, як там, неардынарнасць жыццёвага гумару тут не распаўсюджваецца. Хіба, менавіта таму і з’явілася вось такое непрывычнае ўражанне пра Беласток пасля доўгага перапынку ў наведванні даўно знаёмага горада.

Сапраўды, пасля надзвычай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF