Ніва № 16 (3388), 18 красавіка 2021 г.

Новыя даследаванні Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

З 2016 года ў Белавежскай пушчы рэалізаваўся інтэрдысцыплінарны праект. Па заказе Генеральнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў праводзіліся даследаванні ў рамках інвентарызацыі прыроднай і культурнай спадчыны Белавежскай пушчы, перш за ўсё з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, у тым ліку лазернага сканіравання з самалётаў. У час рэалізацыі праекта вяліся новыя археалагічныя раскопкі ў пушчанскім лесе і ўсё гэта дало магчымасць адкрыць многа фактаў з мінулага. З 2016 года археолаг Кацярына Бяляўская з Нараўкі вяла свае даследаванні пушчы па агульнадаступных картах, выкананых на падставе лазернага сканіравання з самалётаў, праводзячы размовы з мясцовым насельніцтвам і аналізуючы знойдзеныя прадметы.

— Тэрыторыя Белавежскай пушчы і яе наваколля вельмі цікавая, гледзячы ў далёкае мінулае. У 2017 годзе закончыліся даследаванні ў рамках інтэрдысцплінарнага праекта, у ходзе якога праводзілася інвентарызацыя прыроднай і культурнай спадчыны Белавежскай пушчы. На жаль, я не вяду археалагічных раскопак. Аднак у 2016 годзе на падставе картаў змешчаных на геапартале мне ўдалося адкрыць падобнае да таго, што заўважылі даследчыкі інтэрдысцплінарнага праекта. Доўга я задумвалася, ці паінфармаваць аб выніках маіх даследаванняў. Я ў хатніх умовах на агульнадаступных картах геапартала аналізавала аб’екты, якія маглі б быць усім. Я перш за ўсё шукала кансеквенцыі і працягласці на маіх даследаваных аб’ектах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF