Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Палацы не толькі Браніцкіх

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Самай знакавай будоўляй Беластока з’яўляецца, бадай, Палац Браніцкіх. Вікіпэдыя: «Палац Браніцкіх (па-польску: Pałac Branickich) — палац у Беластоку Падляшскага ваяводства (Польшча), заснаваны ў першай палове XVIII стагоддзя вялікім гетманам каронным Кляментам Браніцкім (1689-1771) як уласная рэзідэнцыя. Збудаваны ў барокавым стылі палацава-паркавы комплекс з садамі, павільёнамі, скульптурамі, прыбудовамі стаў вядомы як «Падляшскі Версаль». Паводле раскошы аздаблення і вышуканасці апрацоўкі не саступаў каралеўскаму віляноўскаму палацу».

Пра беластоцкі палац будзе пазней, а зараз слоў пару пра іншыя палацы роду Браніцкіх — у Варшаве. Для гетамана Яна Клеменса Браніцкага быў там таксама збудаваны ў 1740-х гадах палац па вуліцы Мядовай. Палац той у 1804 годзе жонка гетмана Ізабэла з Панятоўскіх Браніцкая — сястра апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста — прадала і пазней ён мяняў уласнікаў. У 1944 годзе зруйнаваны, у 1945 годзе нацыяналізаваны, у 2008 годзе рэпрыватызаваны. Пасля адбудовы ў 1947-53 гадах месцілася там Міністэрства вышэйшай адукацыі, а пасля — установы варшаўскага муніцыпалітэта. Зараз аб’ект, распаложаны амаль над тунэлем трасы W-Z, перабудоўваецца ў камерцыйных мэтах.

Іншы палац Браніцкіх размяшчаецца па вуліцы Новы Свет, недалёка Іерусалімскіх алеяў. Быў ён уласнасцю іншага адгалінавання роду Браніцкіх. Яго ўладальнікам з 1899 года быў Ксаверы Браніцкі, колішні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF