Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Ахвяры акупантаў у Орлі і наваколлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вайна жахлівая. Жыццё паказала, а ўспаміны сведак і архіўныя дакументы пацвярджаюць, што вайна дэгуманізуе некаторых людзей. І справа тут не толькі ў ваюючых войсках, але і ў прадажных людзях.

Адбывалася такое ў Орлі і ў навакольных мясцовасцях. Шуцманы ішлі поруч гітлераўскіх акупантаў, рабілі ператрусы, грабілі, рабілі засады на цывільных і партызан. Шуцманы пагарджалі людзьмі, прыніжалі, знуткаваліся, білі, катавалі, прымалі ўдзел у расстрэлах ды часам самастойна забівалі безабаронных людзей. Да смерці шматлікіх цывільных і партызан розных нацыянальнасцей прычыніліся таксама жыхары некаторых вёсак, напрыклад, у Шарнях, Тапчыкалах, Дубічах-Тафілаўцах, Крывой, Рудутах. Усё гэта было ўдакументавана і даказана на пасляваенных судах, а матэрыялы захоўваюцца ў Інстытуце нацыянальнай памяці; да іх удалося мне дастацца пры нагодзе пісання маёй аўтарскай кніжкі. Архіўныя матэрыялы пацвярджаюць тое, пра што ўспаміналі мне некаторыя жыхары, што шуцманы бывалі горшымі за немцаў. Даведваемся канкрэтна, каго шуцманы білі, катавалі, каго забілі і якім чынам.

Ушаноўваючы ахвяры, трэба пазнаць праўду пра іх. Трэба гэта ведаць для засцярогі, каб такое больш не паўтарылася. Не пра ўсіх даведаемся, бо стрыманыя людзі не выдалі пасля вайны мясцовых злачынцаў.

У кастрычніку 1952 года ваяводскі пракурор абвінаваціў дваіх шуцманаў з Орлі: Юзафа, 1903 года нараджэння, пражываючага тады ў вёсцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF