Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Успамін пра Расію (ч. 35)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Расію пагубілі тры галоўныя чыннікі ганебнай і дурной камуністычнай ідэалогіі: калгасы, дзікая барацьба з Богам і зладзейская распаўсюджаная мана на ўсе лады. Тут маральнасці ні цалі не было і няма, і не будзе. Бедная Расія нават моцнай вяроўкі не мае — як калісьці на шыбеніцы са стогнам прамовіў адзін з дзекабрыстаў у ліпені 1826 года, калі ад цяжару яго цела абарвалася вяроўка і ён упаў на зямлю. Тады было так, але бальшавікі і камуністы клапаціліся аб моцы сваёй вяроўкі і ўжо яны настолькі моцныя, што на іх можна вешаць самога слана і яна не абарвецца. І яна надзейная і моцна сатканая, і калісьці ад рускіх я гэтых вяровак купіў шмат, і яны нават спатрэбіліся ў гаспадарцы.

І калі бальшавікі крадком вешалі Андрэя Уласава ў 1946 годзе, то вяроўкай накладзенай на яго шыю былі струны гітары а мо мандаліны, каб чалавек як найбольш цярпеў. Дык гэты мужны чалавек і герой павінен быў сказаць: «Бедная бальшавіцкая Расія, якая прыдбала хаця аднаго: дзіўнай і моцнай вяроўкі!» А мо і сказаў? Але ніхто не ведае.

І яшчэ мной забыты чыннік і вельмі важны ў развіцці сталінскага самаўладства і дыктатуры і нялюдскага рэжыму: паўсядзённыя штомінутныя даносы і паклёпы на сваіх блізкіх і далёкіх. Імі жыла, гадавалася, кармілася і расцвітала бальшавіцкая ненасытная ўлада ў Савецкім Саюзе. Калі імператар Расіі Мікалай ІІ Раманаў у лютым 1917 года адрокся ад свайго прастола, дык уладу пераняў мудры чалавек з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF