Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Ці сустрэў ты ваўка?..

Агата АРЛЯНСКАЯ

Ці гэта воўк ці дзік сустрэўся з табою на прагулцы ў лесе? Пабач, чаго нельга рабіць пры такой стрэчы. Лес — гэта не толькі месца адпачынку людзей, але перш за ўсё натуральнае асяроддзе пражывання многіх дзікіх жывёл. Хадзіўшы па лесе, чалавек ніколі не бывае адзін. Жыхары лесу, такія як дзікі, алені, лісы і ўся астатняя дзікая кампанія, вельмі асцярожныя і хітрыя, непасрэдны кантакт з імі адбываецца рэдка і выпадкова. Звычайна гэта заканчваецца кароткім глядзельным кантактам на адлегласці, а большасць жывёл застаецца нябачнай. Але што, калі сутыкнёмся вока ў вока з дзікай жывёлай?

Асноўныя правілы абыходжання з дзікімі жывёламі. Тэрмін «дзікія жывёлы» ўключае ўсіх жывёл, якія не прыручаныя і не прыручаюцца і не маюць гаспадара. Яны свабодна жывуць у лясах, на лугах і палях. Да самых буйных і распаўсюджаных дзікіх жывёл уключаюць аленяў, дзікоў, ласёў, казуль (сарнаў) і ваўкоў. Ёсць таксама лісы, куніцы, барсукі, зайцы і зігзагападобныя гадзюкі, якія выклікаюць неапраўданы страх. У той час як міжасобасныя паводзіны вынікаюць з розных маральных, звычаёвых, культурных ці нават прававых норм, многія людзі выкарыстоўваюць неапраўданы антрапамарфізм альбо казачныя вобразы пры зносінах з дзікімі жывёламі. Вось асноўныя памылкі. Кармленне дзікіх жывёл парушае бяспеку людзей і жывёл. Жывёлы хутка прывыкаюць лёгка атрымліваць ежу. Мала таго, калі жывёла атрымлівае ежу ад чалавека, у наступны раз яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF