Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Юбілей мастацкага гуртка «Дэфармацыя»

Аляксей МАРОЗ

Мастацкі гурток «Дэфармацыя» існуе ў Гайнаўскім доме культуры з 1991 года і сёлета будзе адзначаць 30-годдзе сваёй дзейнасці. За гэты перыяд праз мастацкі гурток прайшлі сотні дзетак і моладзі.

— Дзейнічаюць у нас тры ўзроставыя групы мастацкага гуртка «Дэфармацыя» і ў мінулым у групах займаліся нават да дваццаці асоб. Калі цяпер гурток «Дэфармацыя» дзейнічае ў абмежаваным саставе, паўсталі рэзервовыя спіскі вучняў, якія могуць стаць членамі гуртка, калі нейкі яго ўдзельнік рашыцца спыніць сваю актыўнасць. Раней таксама паўставалі падобныя спіскі, паколькі дзеткі і моладзь у Гайнаўцы здольныя і хочуць разгортваць свой талент у мастацкім напрамку. У нашым мастацкім гуртку вучні выконваюць цікавыя і займальныя працы рознымі мастацкімі тэхнікамі, працуючы па розных матывах. Умела займаецца з членамі гуртка старшы інструктар па справах мастацтва і рэкламы Зінаіда Якуць, якая патрапіць зацікавіць мастацтвам нашы дзеткі і моладзь. Вучацца яны розным мастацкім тэхнікам, — сказала дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская.

Апякунка «Дэфармацыі» Зінаіда Якуць удакладніла, што з за эпідэміі каранавіруса вясной і восенню мінулага года была спынена дзейнасць усіх гурткоў і калектываў у будынку ГДК і толькі нядаўна была адноўлена дзейнасць мастацкай майстэрні. Я наведаў дом культуры 19 сакавіка, а строгія санітарныя абмежаванні былі ўведзены ўрадам РП з 20 сакавіка. Інструктары ГДК не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF