Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (11). Маўчанне ў добра вядомай танальнасці.

Андрэй СЦЕПАНЮК

У гэтую пару павінна ўсё пачынацца з прывітання вясны, але калі ўжо ў адзінаццатым нумары „Нівы” ад 14 сакавіка Віктар Сазонаў назваў свой фельетон „Вясна прыйшла”, дык каму як каму, але Віктару верыць трэба. Нават тады, калі за акном час ад часу лупіць яшчэ снег, а пастарэлыя косці ледзь вытрымліваюць павевы холаду. На шчасце, дзень мае ўжо многа з сапраўднай даўжыні дня, а велікапосная задума знаходзіць сваё месца ў шэрых вечаровых кроплях ні то снегу, ні дажджу... Дзівосны настаў час. Пандэмія закрыла многа дзвярэй, і толькі як заўсёды прыдуркі, якім здаецца, што яны непераможныя і незнішчальныя, гуляюць ў сваёй празе паказвання, што час ад часу паняцце „чалавек” не гучыць зусім годна. На шчасце яны пакуль што яшчэ не ў большасці...

„Перад брамай у храм Божы

збянтэжана адключаю далькажык,

каб нават слабой вібрацыяй

не патрывожыць

маўчанне Госпада,

не парушыць

урачыстую цішу Веры”.

Эдуард Акулін, Маўчанне Госпада

* * *

Штораз выразней складаецца ўва мне ўражанне, што найбольш натуральна і шчыра вераць тыя, якія аб тым нічога, або амаль нічога не гавораць. Іх адчуванне не выяўляецца таксама знешнімі сімваламі ці праявамі ідалапаклонства. Дык найважнейшая ў тым усім шчырая гутарка з Абсалютам, пазбаўленая жаданняў і спадзяванняў размова.

„Абразы пазіраюць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF