Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Сустрэча з прэзідэнтам

Яўген ВАПА

Святкаванні Акту 25 Сакавіка прайшлі з новымі выклікамі і пазітыўнымі эмоцыямі пры ўсёй цяжкасці і складанасці сітуацыі ў Беларусі. Калі зараджаны атрыманай энергіяй, але адначасна будучы ўжо крыху стомленым, вярнуўшыся да дому, пасля 19 гадзіны пазваніў тэлефон з варшаўскага напрамку. На лініі загаварыла канцылярыя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, а персанальна — міністр Войцех Калярскі. Як аказалася, спадар міністр запрашаў мяне як старшыню Беларускага саюза ў Польшчы, Алега Латышонка — старшыню Беларускага гістарычнага таварыства і Яна Сычэўскага — старшыню Беларуска грамадска-культурнага таварыства на сустрэчу з прэзідэнтам на пятніцу 26 сакавіка на чатырнаццатую гадзіну ў прэзідэнцкі палац пры Кракаўскім прадмесці. На маё пытанне, што мае быць тэмай размовы міністр адказаў, што толькі выключна справы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы з вышэй згаданымі асобамі.

На другі дзень, 26 сакавіка, роўна а раней узгодненай гадзіне, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прывітаў нас у невялікай зале для перамоў. На пачатку сустрэчы адбыўся неспадзяваны сюрпрыз, калі прэзідэнт згадаў, што менавіта сёння старшыня БГКТ Ян Сычэўскі святкуе свой дзень нараджэння і павіншаваў юбіляра з ягоным святам, перадаючы святочны падарунак. На ўспамін пабыўкі ў прэзідэнцкім палацы і на памятку сустрэчы з галавою дзяржавы атрымалі мы графікі з выявай прэзідэнцкага палаца. Мы ў той момант не засталіся ў даўгу і падарылі тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF