Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Пытанне пра пустую абалонку

Міраслаў ГРЫКА

У свеце, які змагаецца з праблемай вайны і міру з самага свайго пачатку, і які ў той жа час не можа абысціся без вайны, і ўсё ж бачанне ўсеагульнага міру вызначае маральную мэту чалавецтва, канцэпцыя ворага мае вырашальнае значэнне. Вораг — самы моцны клей любой супольнасці. Але ўсё ж яго штораз складаней вызначыць. У наш час ён больш абстрактны, чым рэальны, але дзякуючы таму, што ён мае цьмяную форму, якую можна лёгка запоўніць любым зместам, ён становіцца магутным інструментам маніпуляцый для кіруючых цынікаў. Яны зробяць ворагам Імігранта, Атэіста, Веласіпедыста ці нават Юзіка Парашчатніка, майго калегу, які публічна заяўляе пра сябе як пра праціўніка любой аўтарытарнай улады. Таму што, як ён сцвярджае, чым больш яна аўтарытарная, тым больш заглушае галасы цвярозай крытыкі. Калі яна наглуха заткнула рот усім і набіла вушы богаайчыннымі клішэ, працягвае Юзік, то мы хутка станем яе пустой абалонкай, дакладна паводле схемы, апісанай Джорджам Оруэлам у «1984 годзе». Такім чынам, у нас ёсць свет, які мы маем — даоруэлаўскі, накрэмзаны крывавымі татуіроўкамі дзяржаўных межаў, якія ахоўваюць варожыя адну да аднае нацыі. У гэтым свеце крайніх супрацьлегласцей і канфліктаў, якія ўзнікаюць, любы чалавек можа стаць чужым. Ворагам. Беларус, украінец, літовец, габрэй, немец — у Польшчы. Палякі на былых нямецкіх тэрыторыях альбо на польскай (раней) Беларусі, Літве, Украіне... Латка меншасці, адвольна прыкладзеная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF