Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Падарожжа пад час пандэміі

Віктар САЗОНАЎ

З Беларусі патрапіць у Польшчу, або якую іншую краіну Еўрасаюза, зараз звычайнаму чалавеку можна выключна на самалёце. Ну ёсць там некаторыя іншыя варыянты для камандзіровачнікаў, для тых, хто едзе па працоўнай дамове, па дыпламатычным пашпарце, і яшчэ па пару-тройцы выключэнняў з галоўнага правіла. А галоўнае правіла палягае на тым, што звычайны, і так не асабліва заможны беларус, мусіць набыць квіток менавіта на самалёт, кошты на які пасля адміністратыўнага ўвядзення гэтага правіла ўзляцелі так высока, што могуць спаборнічаць з тымі самалётамі.

Народу такое новаўвядзенне ў правілы перасячэння беларускай мяжы патлумачылі змаганнем з пандэміяй. Чаму тая пандэмія чапляецца толькі да людзей, якія едуць наземным транспартам, і не хоча падарожнічаць самалётамі, людзям тлумачыць ці не захацелі, ці паленаваліся. Толькі вось нам, каб патрапіць з Гародні ў Беласток і пераадолець усяго восемдзесят тры кіламетры, прыйшлося трыста кіламетраў ехаць да Мінска, пасля ляцець самалётам больш паўтысячы кіламетраў да Варшавы і паглядаць на Беласток зверху, праехацца грамадскім транспартам па Варшаве ад аэрапорту да чыгуначнага вакзала, і на заканчэнне пару сотняў адматаць на цягніку з Варшавы ў Беласток. Хіба што толькі коннага віду транспарту не скарысталі ў сваёй вандроўцы, ну і яшчэ на сабаках не ехалі. А ў выніку, у канцы гэтага доўгага падарожжа, мы прыехалі ледзьве не ў тую кропку, з якой выехалі. І мусілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF