Ніва № 15 (3387), 11 красавіка 2021 г.

Бусел — птушка на ўсе балячкі!

Ганна КАНДРАЦЮК

Жыць кожны хоча. І не так, каб з дня на дзень, а ад вясны да вясны.

Настуся жыве ад Благавешчання да Спаса. Усе іншыя дні, месяцы для яе — чаканне.

Чаканне, калі зноў прыляцяць буслы. Калі на золку парушаць цішыню бадзёрым клёкатам, абудзяць ад здранцвелага сну думкі і цела.

Сама Настуся нікуды ўжо не пойдзе і не паедзе. Хваробы і старасць прыкавалі да ложка. Яна закрытая ў сваім целе як у турме. Цэлы дзень ляжыць і думае: як гэта ўсё магчыма? Што быццам не спіць, а ўсё ж прачынаецца, вітае новы дзень. Ды прачынаецца некалькі секунд да таго, як з за акна пачуецца бусліны клёкат. Гук убірае ўсім целам і памяццю, прагна, са смакам, як гаючы лек ад старасці і болек. Пасля яшчэ засынае на гадзіну-паўтары, пакуль не вернецца з ранняга палявання бусел-бацька. У буслянцы тады ўжо іншы імпэт, бадзёры клёкат. Настуся прачынаецца яшчэ раз, выкарабкваецца з лагоднай цемры і ўслед буслінай мітусні адмаўляе ранішнія малітвы. Рытмічны шэпт напаўняе ўвесь пакой, выліваецца на кухню, дзе дрэмле Ірэна. Ёй трэба паспець пакуль абудзіцца дачка і прынясе ёй да пасцелі асвечаную ваду, сняданак і лякарствы. Апошнія гадзіны дня пройдуць па за яе ўвагай і ўдзелам.

Настуся не бярэ ўжо ў галаву таго жыцця, якім жыве яе 75-гадовая дачка.

* * *

Спачатку размаўляю з Ірэнай праз плот. Жанчына не адрывае зроку ад зямлі, матычыць, перасявае ў руках сырыя камячкі, насаджвае жоўтыя браткі. Бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF