Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

А ў полі вярба...

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Май — кажуха не скідай, асцерагае народная пагаворка. І хаця пакуль да мая яшчэ месяц, то вясна ўжо пачынае свой наступ на зімовыя крэпасці. Неўзабаве выйдзе з зімовага сну баявы строй усялякай расліннасці, «уваскрэсне» з зімовага сну адпачыўшая прырода.

У каляндарным цыкле такім сімвалічным уваскрэсеннем з’яўляецца Вялікдзень, якому ў нас папярэднічае Вербная нядзеля. А вербная яна ад вярбы — расліннага сімвала напорыста адраджаючайся прыроды. Недзе ў метэаралагічных прагнозах валтузяцца яшчэ халодныя масы паветра з цёплымі, цыклоны з антыцыклонамі, а вербы непахісна пасылаюць свае коцікі вяшчаць надыход цяпла.

Полчышчы вербаў у народных уяўленнях занялі асабліва важную пазіцыю на фронце змагання холаду з цеплынёю. У самых ранніх цывілізацыях вербы на перадавой не толькі ў гэтай схватцы, але і ў больш агульнай — у баі дабра са злом.

«Некаторыя дрэвы замацавалі за сабой сімвалічныя значэнні. У многіх народаў свету дуб увасабляе сілу, жыццястойкасць, яго ліст стаў эмблемай мужнасці і гераізму; антычны свет першынство ў спаборніцтвах адзначаў вянком з лаўровых галін. Сімваламі сталі ў японцаў — вішня сакура, у іспанцаў — лаўр, у рускіх — бяроза, у англічан — ціс, ва ўкраінцаў — таполя; эўкаліпт успрымаецца як аўстралійскае дрэва; баабаб у асацыяцыях звязваецца з Афрыкай; бамбук — з Кітаем», — пісала Алеся Барысава з Мар’інай Горкі. І далей: «Адным з найбольш пашыраных у беларускім фальклоры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF