Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Святкаванне Дня Волі ў Торуні

Вольга ЯЎСЕЙЧЫК

25 сакавіка ў Торуні дыяспара беларусаў Куяўска-Паморскага ваяводства адзначала Дзень Волі. У гэтым годзе свята набыло асаблівае значэнне, таму што барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці ў Беларусі працягваецца да гэтага часу. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь святкаванне Дня Волі было забаронена, таму адкрытыя святкаванні праводзіліся сярод беларусаў, якія жывуць за мяжой.

У многіх гарадах Польшчы праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Волі. Торунь таксама далучыўся да святкавання. Аднадумцы, жадаючыя адзначыць Дзень Волі, сабраліся каля помніка Мікалаю Каперніку. Удзельнікі мелі пры сабе бела-чырвона-белыя сцягі, маскі і стужачкі з сімволікай. Усё святкаванне суправаджалася беларускай музыкай.

Мерапрыемства было дастаткова інтэрактыўным. Было арганізавана сумеснае маляванне бела-чырвона-белага сцяга пры дапамозе далоняў. Жадаючым прапаноўвалася надзець пальчатку, якую валанцёры пакрывалі чырвонай фарбай. Пасля гэтага трэба было пакінуць адбітак далоні на белай тканіне.

Пад канец мерапрыемства ўдзельнікі праспявалі галоўныя песні пратэсту 2020 года пад гітару і зрабілі сумеснае фота.

Глеб Вайкуль, адзін з арганізатараў мерапрыемства, дзеліцца сваімі ўражаннямі:

— Дзень Волі 25 сакавіка праходзіў па-сапраўднаму святочна ў Торуні. У акцыі прынялі ўдзел больш чым 200 жыхароў горада, больш за 30 з якіх былі беларусамі. Мы раздалі больш за 300 інфармацыйных улётак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF