Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Прырода на мастацкай тканіне

Аляксей МАРОЗ

Майстэрня габелену дзейнічае ў Гайнаўскім доме культуры пад наглядам старшага інструктара па справах мастацтва Зінаіды Якуць ужо звыш шаснаццаці гадоў. Калі паўставала, была гэта першая такая ініцыятыва ў Падляшскім ваяводстве. Адкрыццё выставы «У маім агародзе» з займальнымі мастацкімі тканымі працамі адбылося ў ГДК 18 сакавіка без удзелу публікі. Дырэктар дома культуры Барбара Садоўская адзначыла важнасць дзейнасці Майстэрні габелену, звяртаючы ўвагу на цікавыя і прыгожыя работы, якія яшчэ доўга будуць красавацца на экспазіцыі ў вялікім калідоры дома культуры. Аднак, на жаль, з 20 сакавіка Гайнаўскі дом культуры ў адпаведнасці з санітарным рэжымам быў зачынены для наведвальнікаў. Толькі 19 сакавіка гайнавяне наведвалі дом культуры, каб паглядзець мастацкія тканіны, выкананыя жанчынамі з Гайнаўкі. Выставу ў доме культуры можна будзе яшчэ паглядзець пасля адмены санітарных абмежаванняў.

— Выконванне мастацкіх габеленавых прац гэта самы просты спосаб ткацтва, які папярэднічаў тканню на кроснах. Габелен робіцца ў адну аснову, а ткаць на кроснах можна ў некалькі асноў. Габелены — непаўторныя мастацкія працы, якія выконваюцца дзясяткамі гадзін і паказваюць душу і ўражлівасць іх выканаўцаў, — заявіла апякун Майстэрні габелену, старшы інструктар па справах мастацтва Зінаіда Якуць.

На экспазіцыі ў вялікім калідоры ГДК знаходзяцца мастацкія работы рознай велічыні, выкананыя ўдзельніцамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF