Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Школьныя і жыццёвыя навукі (ч. 34)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Пасля вытлумачыў мне бацька, які гэты «мёд». Мы, дзеці, мала што разумелі з тэксту прачытанага Арцёмам, і гэта зразумелая з’ява для нас. Але і сёння, калі многа гавораць пра палітыку, я, ужо стары чалавек, мала што з гэтага разумею і часта здаецца, што нашы вучоныя палітыканы гавораць па-нямецку. Але тады, пры пачатку камунізму, у нас мова была намнога больш зразумелай і простай.

І хіба леткам 1951 года, калі быў разгар жніва, то Арцём на сваёй палосцы з жытам ва ўрочышчы «Дублёўка» пад самы вечар маленькім трактарам «Фергусон» выкасіў касілкай сваё жытка і мы, дзеці, беглі за гэтай дзівоснай машынай. Трактар з трактарыстам прыехалі з бельскага ПОМу і гэта быў першы прагрэс у жніве ў нашай вёсцы. А вясною 1952 года дырэктар Арцём прадэманстраваў новую з’яву, прагрэс і сілу сацыялізму, бо грукаталі ў нейкі сонечны і святочны дзянёк пад дом Арцёма ў агародзе суседа Мікалая зараз за плотам пяць (як з самай фабрыкі) цяжкіх новых трактароў маркі Урсус-45. Гэта салідныя машыны і яны сябе апраўдалі і падобны былі цюцелька ў цюцельку да трактароў нямецкай маркі «Ганц Бульдог». Такога цуда і дэманстрацыі тэхнікі дагэтуль у нас не было па сельскім маштабе. Бачылі нашы людзі тэхніку і то мо большую, але гэта была ваенная сіла, як танкі, грузавікі з кацюшамі прыкрытымі пакрываламі.

Але я забег намнога наперад і трэба вярнуцца да 1950 года і таго, што ў маіх бацькоў, мяне, дзеда Шуля і бабулькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF