Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Меншасці напярэдадні перапісу

Уршуля ШУБЗДА

Перапіс — вельмі важная падзея як для беларусаў, так і для іншых нацыянальных меншасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, паколькі мы яшчэ раз зможам падкрэсліць сваю нацыянальную і моўную ідэнтычнасць. Вынікі перапісу дазволяць вызначыць колькасць людзей, якія заяўляюць аб сваёй прыналежнасці да беларускай меншасці, і колькасць людзей, якія заяўляюць пра ўжыванне беларускай мовы штодзень. Сёлетні перапіс будзе таксама цікавы тым, што яго вынікі можна будзе параўнаць з перапісам 2011 года, бо пытанні пра нацыянальнасць, этнічную прыналежнасць і мову, будуць паўтарацца без змен.

23 сакавіка 2021 года прайшла відэаканферэнцыя, прысвечана тэме нацыянальнага перапісу насельніцтва і жылля ў 2021 годзе, які будзе праводзіцца з 1 красавіка па 30 верасня 2021 года на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Падчас канферэнцыі былі прадстаўлены агульныя інфармацыі аб перапісе, а таксама пытанні, звязаныя з нацыянальнасцю і роднай мовай. Відэаканферэнцыю правялі супрацоўнікі Статыстычнага ўпраўлення ў Беластоку і кіраўніцтва адпаведных аддзелаў Падляшскага ваяводскага ўпраўлення.

Перапіс насельніцтва пачынаецца 1 красавіка і, у сувязі з пандэміяй, мае працягвацца не да 30 чэрвеня, як планавалася першапачаткова, а да канца верасня. Перш за ўсё, кожны з нас абавязаны ўдзельнічаць у перапісе насельніцтва і кожны абавязаны адказаць на пытанні. За невыкананне гэтага абавязку пагражае пакаранне. Якім яно будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF