Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Дзень Волі ў Гданьску

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Беларусы, якія пражываюць у Трыгарадзе, святкуюць угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі з канца 1980-х гадоў. Але святкаванне ў гэтым годзе было асаблівае з за санітарнага рэжыму ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Але не толькі. Сітуацыя ў Беларусі пасля мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў прымусіла шмат каго да эміграцыі. Шмат хто затрымаўся на Гданьскім Узбярэжжы. Гданьск асацыюецца з салідарнасцю і мае прыцягальную магію. Шчасліва эмігранты за месца сустрэч і розных акцый выбралі камень у гонар Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве. Там таксама дамовіліся на 24 сакавіка на сустрэчу, якую арганізавала прэзідэнт Гданьска Аляксандра Дулькевіч і яе намесніца Моніка Хабёр. Стараннем гданьскіх улад была адноўлена табліца на камені і добраўпарадкавана яго наваколле. Завадатарка праекта Таццяна Зеленка мела ідэю, каб пры камені пасадзіць 30 тысяч кветак. Горад узамен вырашыў пасадзіць паабапал сцежкі да каменя бел-чырвона-белыя кветкі ў форме беларускага нацыянальнага сцяга. Адноўленая тэрыторыя выглядае зараз імпазантна. Праўда, знікалі каліны, якія мы гадамі насаджвалі побач явара, а паявілася шыпшына. На адкрыцці адноўленага каменя і яго наваколля сабралася даволі шмат прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якіх з нагоды 25 Сакавіка прывітала прэзідэнт Гданьска. Уражвала колькасць бел-чырвона-белых сцягоў і іх памеры. Паколькі я была запрошана на мерапрыемства, прыйшлося расказаць у вялікім скарачэнні пра гісторыю беларусаў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF