Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Не для дыктатуры

Яўген ВАПА

Святкаванні Акту 25 Сакавіка прайшлі па ўсім свеце з годнасцю і належнай гэтаму дню пазітыўнай энергіяй. Па ўсёй Беларусі, нягледзячы на ўнутраны тэрор і фактычнае ваеннае становішча, начное неба асвятлілі тысячы салютаў, якія адназначна даказалі, што ідэя аб’яўлення сваёй дзяржаўнасці ў выглядзе Беларускай Народнай Рэспублікі сто тры гады таму назад з’яўляецца непарыўнай і вечнай. Як не стараюцца лукашэнкаўскія апрычнікі задушыць супрацьстаянне беларусаў, але іх імкнення да свабоднай і дэмакратычнай краіны ўжо не стрымаць. Усё — толькі справа часу і, на жаль, пралітай крыві, якой штораз больш праліваюць людзі. Мяне проста зараз да болю кранае сістэма рэпрэсій супраць уласнага народа. На гэта не можа быць згоды і ў нас, беларусаў Беласточчыны. Зараз абвінавачваюць, саджаюць у турмы, выносяць шматгадовыя прысуды літаральна за ўсё. Сведка забойства ў Берасці атрымлівае дзесяць гадоў калоніі, а забойца, які стрэлам у патыліцу, як у сталінскія часы, забівае мірнага пратэстоўца, не нясе аніякай адказнасці. Судзяць за ўсё. За бел-чырвона-белыя кветкі, за такія ж фіранкі, за чытанне кніжак Купалы і Быкава ў метро. Пад прыцэлам апынуліся журналісты, праваабаронцы, пенсіянеры, студэнты, рабочыя, лекары, а нават дзеці і маці з дзецьмі. Сярод іх ёсць і людзі, якіх мы ведаем асабіста. Трэба ўсіх запалохаць, а найбольш актыўных прымусіць выехаць з Беларусі. Няважна, што страчваецца такі патэнцыял нацыі і дзяржавы. Для Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF