Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Мы не хочам цьфу!

Міраслаў ГРЫКА

Беларуская ўлада хлусіць, сцвярджаючы, што грамадзяне, якія пратэстуюць супраць яе, з’яўляюцца „нязначнай меншасцю”. Праўда ў тым, што большасці тых, хто пратэстуе альбо ніколі не мае намеру адмовіцца ад гэтага, не здольная яна пацыфікаваць. Але трэба іх спачатку збіць дубінамі, згвалтаваць, пазбавіць чалавечай годнасці, паставіць перад каптуровым — цьфу! — судом і, нарэшце, прыгаварыць на доўгія турэмныя тэрміны. Аднак не таму, што блытаюцца ёй колькасныя значэнні, выражаныя як крокавая розніца паміж „нязначнай меншасцю” і „істотнай большасцю”. Яны ж выдатна адрозніваюцца. Але па той простай прычыне, што яна ўсведамляе той факт, што ніводная ўлада не падскочыць „большасці”, і нават калі гэта зробіць, яна ўсё роўна ўпадзе. Гэта непазбежны закон гравітацыі, і нельга меркаваць, што беларуская ўлада не змагла скончыць пачатковага курсу фізікі ў школе. Іншая справа, што яна з яго вынесла. Таму што, назіраючы за яе пачынамі, я падазраю, што сядзела яна ў школе за партай для адсталых. Магчыма, менавіта адсюль бярэцца яе прыхільнасць да практык проста з цемры Сярэднявечча — левітацыя над фактамі і захапленне палітычнай алхіміяй. У апошнім выпадку па аналогіі з алхімічнай трансмутацыяй свінцу ў золата яна спрабуе ператварыць „большасць” у „меншасць”. Але пратэстуючая „меншасць” стала, насуперак сваім намерам, даўняй „большасцю”. Гэта сапраўднае золата Беларусі — беларусы.

Пасля таго, як Святлана Ціханоўская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF