Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Аптымістычная безнадзейнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны дзень прыносіць сумныя „весткі з палёў”. Ад жніўня мінулага года ў Беларусі працягваецца непрыхаваны тэрор дзяржаўных структур супраць грамадзян краіны. Палітычных рэпрэсій такога размаху і шырыні не было ў Еўропе з канца 1960-х — першай паловы 1970-х гадоў, калі ў Грэцыі дарваліся да ўлады так званыя „чорныя палкоўнікі”. Ваенная дыктатура ў Грэцыі трымалася сем гадоў і завяршылася, як і ўсе такія хунты, бясслаўна. Тое ж адбылося і ў паўднёваамерыканскай Аргенціне канца сямідзясятых — пачатку васьмідзясятых. Розніца, аднак, паміж тагачаснымі Грэцыяй і Аргенцінай і цяперашняй Беларуссю вялікая. Прыроду кожнага такога рэжыму трэба разглядаць асобна. Дыктатуры тых жа Грэцыі ці Аргенціны былі менавіта ўнутранай справай і праблемай, у такой сітуацыі вызваліцца ад яе было намнога прасцей. Знешнія фактары маглі стаць толькі дапаможнымі чыннікамі (як, прыкладам, імклівая вайна Вялікабрытаніі за Фалклендскія астравы, якая хутка прывяла да краху аргенцінскай хунты).

У Беларусі ж доўгія гады аўтарытарны рэжым, які на нашых вачах перарос у таталітарны, мае знешняе, чужароднае паходжанне і падтрымку. Па сутнасці беларускі народ зараз вядзе нацыянальна-вызвольны рух. І па вялікім гістарычным рахунку нічога не змянілася з часу паўстанняў Тадэвуша Касцюшкі ці Кастуся Каліноўскага. Сённяшні рэжым у Беларусі не толькі здушвае асноўныя грамадзянскія свабоды і правы чалавека. Ад пачатку ён найперш быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF